Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
44 из 92
Але не прабег ён i дзесяцi крокаў, а Кот падумаў ужо:
"Я, Кот, хаджу дзе ўздумаецца, гуляю сам сабою. Чаму б мне не пайсцi туды i не паглядзець, як i што? Я ж пайду па сваёй ахвоце".
I ён цiхенька пабег за Сабакам, ступаючы мякка i далiкатна, i забраўся ў такую мясцiнку, адкуль яму было чуваць усё.
Калi Дзiкi Сабака падышоў да Пячоры, ён дзiкiм носам падняў конскую скуру i з асалодай пачаў нюхаць прыемны пах смажанай баранiны, а Жанчына, якая чаравала косткай, пачула шорах i сказала смеючыся:
- Вось першы ўжо i прыйшоў. Ты, з Дзiкага лесу Дзiкае Стварэнне, што табе трэба тут?
I адказаў Дзiкi Сабака:
- Скажы мне, о Вораг мой, Жонка Ворага майго, што гэта пахне так прыемна сярод гэтых Дзiкiх Лясоў?
I нагнулася Жанчына, i падняла з падлогi костку, i кiнула Дзiкаму Сабаку, i сказала:
- Ты, з Дзiкага Лесу Дзiкае Стварэнне, пакаштуй, пагрызi гэту костку.
Узяў Дзiкi Сабака гэтую костку ў свае дзiкiя зубы, I яна здалася яму смачнейшай за ўсё, што ён грыз да гэтага часу, i ён сказаў:
- Слухай, о Вораг мой, Жонка майго Ворага, кiнь мне хутчэй другую такую ж костку.
I адказала яму Жанчына:
- Ты, з Дзiкага Лесу Дзiкае Стварэнне, iдзi памажы майму Мужчыну хадзiць за здабычай, сцеражы гэтую Пячору па начах, i я дам табе столькi касцей, колькi табе будзе патрэбна.
- Ах, - сказаў Кот, слухаючы iх гутарку, - гэта вельмi разумная Жанчына, хоць, вядома, я разумнейшы за яе.
Дзiкi Сабака забраўся ў Пячору, паклаў галаву Жанчыне на каленi i сказаў:
- О мой Друг, Жонка майго Друга, добра.
|< Пред. 42 43 44 45 46 След. >|