Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
7 из 92
Джын сеў на пясок i, абапёршыся падбародкам на руку, пачаў чараваць, а Вярблюд стаяў i хоць бы што: любаваўся сваiм адлюстраваннем у лужыне.
- Конь, Бык i Сабака працавалi ад самай ранiцы, ад панядзелка, i працавалi болей, чым трэба, таму што ты такi несумленны гультай, - сказаў Джын.
I ён зноў абапёрся рукою на падбародак i чараваў далей.
- Гррб! - паўтарыў Вярблюд.
- I як табе не надакучыць гэтае слова? Каторы раз ты яго паўтараеш? Несумленны гультай, я хачу, каб ты працаваў.
- Гррб! - паўтарыў Вярблюд.
I раптам спiна, якой ён так ганарыўся, пачала ў яго пухнуць, i пухла, i пухла, пакуль у яго не вырас вялiзны цвёрды горб.
- Палюбуйся! - сказаў Джын. - Гэта той самы "Гррб", пра якi ты толькi i гаворыш. Ён вырас у цябе таму, што ты - несумленны гультай. Работа пачалася ад панядзелка, сёння чацвер, а ты да гэтага часу яшчэ не ўзяўся за работу. Але цяпер ты пачнеш працаваць!
- Як жа буду я працаваць, калi ў мяне вялiзны Гррб? - запытаў Вярблюд.
- А гэта табе ў пакаранне! - адказаў Джын. - За тое, што ты прагуляў трое сутак. Але цяпер ты можаш працаваць тры днi без усякай яды, бо ты будзеш есцi свой уласны Гррб. Жыў жа ты тры днi адным толькi "Грбб". Пасля гэтага, я спадзяюся, ты не будзеш казаць, што я пра цябе не клапачуся. А цяпер выбiрайся з Пустынi, iдзi да Каня, Сабакi i Быка i, глядзi, паводзь сябе добра.
I пайшоў Вярблюд са сваiм гарбом да Каня, Сабакi i Быка.
|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|