Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
70 из 92
Увечары ён прыбег у Тэдзеву спальню, каб паглядзець, як запальваюцца лямпы. А калi Тэдзi ўлёгся ў ложак, Рыкi-Цiкi прыкархнуў каля яго, але выявiлася, што ён - неспакойны сусед, бо пры кожным шолаху ён усхоплiваўся, прыслухоўваўся i бег даведвацца, у чым справа. Бацька з маткай зайшлi перад сном праведаць свайго сына, якi ўжо спаў, i ўбачылi, што Рыкi-Цiкi не спiць, а сядзiць у яго на падушцы.
- Не падабаецца мне гэта, - сказала Тэдзева мацi. - А што, калi ён укусiць хлопчыка?..
- Не бойся, - сказаў бацька. - Гэтая звярына абаронiць яго лепш за ўсякага сабаку. Калi, напрыклад, запаўзе сюды змяя...
Але Тэдзева мацi не хацела i думаць пра такiя жахi.
Снедаць ранiцой Рыкi прыехаў на веранду верхам на Тэдзевым плячы. Яму далi банан i кавалачак яйка. Ён перабываў на каленях ва ўсiх, бо добры мангуст нiколi не губляе надзеi зрабiцца мангустам хатнiм. Усе яны з маленства мараць пра тое, што яны будуць жыць у чалавечых дамах i бегаць з пакоя ў пакой.
Пасля снедання Рыкi-Цiкi выбег у сад - паглядзець, цi няма там чаго надзвычайнага. Сад быў вялiкi, толькi напалову расчышчаны. Ружы раслi ў iм вялiзныя, i апельсiнавыя дрэвы, i лiмонныя, i густыя зараснiкi высокай травы. Рыкi-Цiкi нават аблiзнуўся.
- Нядрэннае месца для палявання! - сказаў ён.
I ледзь толькi падумаў пра паляванне, як хвост у яго надзьмуўся, што круглая шчотка. Ён шпарка абабег навакольную мясцовасць, нюхнуў тут, нюхнуў там, i раптам да яго данеслiся з цярноўнiку нечыя засмучоныя галасы. Гэта былi Дарзi, птушка-кравец, i яго жонка.
|< Пред. 68 69 70 71 72 След. >|