Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
71 из 92
У iх было прыгожае гняздо: яны сшылi яго з двух вялiкiх лiстоўтонкiмi валакнiстымi дубчыкамi i напоўнiлi мяккiм пухам i бавоўнаю. Гняздо гушкалася ва ўсе бакi, а яны сядзелi на беражку яго i ўголас плакалi.
- Што здарылася? - спытаў Рыкi-Цiкi.
- Вялiкае няшчасце! - адказаў Дарзi. - Адно з нашых птушанятак вывалiлася ўчора з гнязда, i Наг праглынуў яго.
- Гм, - сказаў Рыкi-Цiкi, - гэта вельмi сумна... Але я тут нядаўна... Я нетутэйшы... Хто такi Наг?
Дарзi i яго жонка шмыгнулi ў гняздо i нiчога не адказалi, бо з густой травы, з-пад куста пачулася прыцiшанае сiпенне - страшны, халодны гук, якi прымусiў Рыкi-Цiкi адскочыць назад на цэлых два футы. Потым з травы ўсё вышэй i вышэй, вяршок за вяршком, пачала падымацца галава Нага, вялiкай чорнай кобры*, - i меў гэты Наг пяць футаў у даўжыню - ад галавы да хваста.
* Кобра - атрутная змяя. На шыi ў яе малюнак, падобны да акуляраў. Калi яна злуецца, яна раздзiмае шыю так, што атрымлiваецца нешта накшталт капюшона.
Калi трэцяя частка яго тулава паднялася над зямлёй, ён спынiўся i пачаў гойдацца, як адуванчык пад ветрам, i глянуў на Рыкi-Цiкi сваiмi злоснымi змяiнымi вочкамi, якiя астаюцца заўсёды аднолькавымi, пра што б нi думаў Наг.
- Ты пытаеш, хто такi Наг? Глядзi на мяне i дрыжы! Бо Наг - гэта я...
I ён раздзiмаў свой капюшон яшчэ больш, i Рыкi-Цiкi ўбачыў на капюшоне акулярную метку, якраз такую, як стальная пятля ад стальнога кручка.
Рыкi зрабiлася страшна - на хвiлiну.
|< Пред. 69 70 71 72 73 След. >|