Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
72 из 92
Але больш як адну хвiлiну мангусты наогул нiкога не баяцца, i хоць Рыкi-Цiкi нiколi не бачыў жывой кобры, бо матка кармiла яго мёртвымi, - ён добра разумеў, што мангусты на тое i iснуюць на свеце, каб ваяваць са змеямi, перамагаць iх i есцi.
Гэта было вядома i Нагу, i таму ў глыбiнi яго халоднага сэрца быў страх.
- Ну дык што! - сказаў Рыкi-Цiкi, i хвост у яго пачаў надзiмацца зноў. Ты думаеш, калi ў цябе акуляры на капюшоне, дык ты маеш права глытаць птушанят, якiя вываляцца з гнязда?
Наг думаў у гэты час пра другое i пiльна прыглядаўся, цi не варушыцца трава за спiной у Рыкi. Ён ведаў, што, калi ў садзе з'явiлiся мангусты, значыць, i яму i ўсяму змяiнаму роду хутка прыйдзе канец. Але цяпер яму патрэбна было адцягнуць увагу ворага. Таму ён крышку нагнуў галаву i, схiлiўшы яе набок, сказаў:
- Давай пагаворым. Ты ж птушыныя яйкi ясi, хiба не праўда? Дык чаму ж мне не паласавацца птушкамi?
- Ззаду! Ззаду! Аглянiся назад! - спяваў у гэты час Дарзi.
Але Рыкi-Цiкi добра разумеў, што вылуплiваць вочы ўжо няма калi. Ён падскочыў як мага вышэй i ўбачыў унiзе пад сабою сыклiвую галаву Нагайны, злоснай жонкi Нага. Яна падкралася ззаду, пакуль Наг размаўляў з iм, i хацела яго прыкончыць. Яна таму i сiпела, што Рыкi ўцёк ад яе. Падскочыўшы, Рыкi бухнуўся прама да яе на спiну, i калi б ён быў крышку старэйшы, ён ведаў бы, што цяпер самая пара пракусiць ёй спiну зубамi: раз куснуў - i гатова! Але ён баяўся яе страшнага джала. Усё ж ён куснуў яе, але не так моцна, як трэба было, i адразу ж адскочыў ад выгiнаў яе хваста, пакiнуўшы яе разлютаванай i параненай.
|< Пред. 70 71 72 73 74 След. >|