Мураваны скляпок (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 13 из 21

Можа, яна хацела яго толькi памучыць, каб пасля даць яму згоду. Гэта не так важна. Важна тое, што яна адсекла яму адразу:

- Як жа я пайду за цябе? Ты ж цяпер ужо Дойла. Хочаш, каб мяне Дойлiхаю дражнiлi?

Тоня быў зняважан да канца. Ён устаў i сказаў:

- Як быццам ты без мянушкi! Разяда! Цябе ж усе i завуць так з-за тых тваiх смярдзючых духоў, якiмi ты ўсiм некалi хвалiлася. Стаўбуней сабе ў дзеўках, разяда аблезлая.

I пайшоў са смуткам па ёй i па сабе. Яна адчувала сябе не лепш.

Страшэнны смутак мучыў яго доўга, але не ён пачаў абуджаць i варушыць думкi. Паварот справе дала новая мянушка. Праўда, яна была дадзена не самому Тоню, а яго каню. Але выгаварвалася заўсёды ў спалучэннi з Тоневай мянушкай, а гэта было яшчэ горш. Аднойчы, святочным днём, Тоня сядзеў адзiн на сваёй прызбе i думаў: "Пайду зараз да Насцi, адкрыю ёй душу, годзе мне мучыцца". Ён быў як прыглушаны. З яго думак не сыходзiла Насця, адзетая ў белае, такую ён бачыў яе неўзабаве да гэтага моманту. Тым часам з выгану цягнуўся дадому Тонеў конь. Тоневы вочы, не лечаныя да гэтага часу, зусiм аслабелi. А конь яго быў белы, так што Тоня не распазнаў, што гэта такое белае мiльганула ў яго перад вачыма пасярод вулiцы. I язык яго выгаварыў на ўсю вулiцу тое, што гняло яго сэрца.

- Здарова, Насця! - гукнуў Тоня, махнуўшы шапкай свайму каню.

На суседняй прызбе грунуў рогат i не сцiхаў, можа, з гадзiну. Некалькi вышчараных вусастых рыл тут жа рушылi да Тонi i, зазiраючы ў яго акамянелы твар, рагаталi бесперастанку. Найбольш стараўся мельнiк Сымон Бiрыла.

|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]