Мураваны скляпок (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
6 из 21
- Мы, пане-браце, я ж кажу, сварыцца i па судах цягацца не будзем.
- Добра, - сказаў Тоня Базылькевiч. - Мне абы па судах не цягацца.
Пасля замаразкаў нападаў снег, i Тоня зноў пайшоў да Бiрылы.
- А ведаеш, пане-браце, - сказаў гэтым разам Бiрыла, - нешта мне, як той казаў, не выходзiцца цяпер з грашыма. Хiба ты, пане Базылькевiч, пачакай крыху. Бог дасць здароўе, то аддам, не такi я чалавек, каб на чужое квапiць.
- То вы ж, пане Бiрыла, чорт што збожжа прадалi!
- Мне трэба на гаспадарскi абыходак, мне трэба гаспадарку трымаць, каб не спусцiцца з яе. Я аддам, але брыдка, пане Базылькевiч, лезцi да чалавека з нажом да горла. А калi чалавеку не выходзiцца, тады як?
- Тады я ў суд падам.
- У суд? А чаму гэта ты не на вайне, пане Базылькевiч? Усе ваююць, а ты дома сядзiш?
Збянтэжаны i ўстрывожаны Тоня змоўк, пасля ледзьве выгаварыў:
- У мяне вочы хворыя. Мяне камiсiя забракавала.
- А цi дорага гэтая камiсiя абыходзiцца? Можа б, я свайму швагру нараiў бы, дзе той камiсii шукаць?
- Можа, вы мне, пане Бiрыла, усё ж такi аддасце грошы?
- Дурань ты! Ты злупiў з мяне такую цану, што... Тым часам!
- Вы не аддасце?
- Я чужога не хачу.
- Калi ж вы аддасце?
- Я на чужое не кваплю.
- Калi ж мне зайсцi да вас?
- Мне чужога не трэба.
Такiм парадкам прайшла i зiма, i вясна, i лета, а Бiрыла ўсё гаварыў Тоню, што ён на чужое не квапiць, а калi Тоня ўзвышаў голас, то Бiрыла пытаў, колькi каштуюць Тонiкавы вочы. Тонiк нарэшце не вытрымаў.
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|