Мураваны скляпок (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
8 из 21
Спакайнеў ён толькi дома, калi бачыў, што яго набытак зраўняўся з тым сваiм даваенным станам, калi яшчэ Тоня не браўся за свае вочы. Тады гэтага чалавеку было мала, цяпер гэта было пачаткам уцехi. Пакрысе ж набытак стаў яшчэ падвышацца.
"Толькi вочы! Але як iх будзеш лячыць? Доктар возьме за гэта не менш, чым узяў тады, калi псаваў iх. Не, няхай яно згарыць, - падумаў Тоня, пачакаю, пагляджу, падумаю".
Можна вылiчыць, колькi яму было к гэтаму часу год. Сястру ён аддаў замуж. Трэба было самому спяшаць жанiцца, каб не сплылi марна лепшыя гады. Пачакаць яшчэ некалькi год, i гатова ўжо быць позна.
I от ён пачаў сягды-тагды даходжваць да сваёй ранейшай Насцi. "Ранейшай" таму, што ўжо год за шэсць да гэтага ён меўся выбраць часiну i пасватацца да яе. Але хоць яго i мучыў смутак па ёй, гэтая часiна так i не падабралася: трэба было дамуроўваць скляпок, трэба было вазiць з лесу бярвенне, каб зарабiць грошай на аддачу даўгоў за прыкупленую дзесяцiну зямлi, трэба было i сабе прызапасiць дрэва. Многа чаго трэба было! Часамi ён тады прыходзiў да Насцi, браў яе за руку, стараўся, як умеў, паказаць усялякiмi намёкамi, што любiць яе, i мучыўся, што няма як яшчэ жанiцца, бо нiчога ж у яго яшчэ не ўладжана.
Цяпер ужо быў i скляпок дамурован, i хляўчук пастаўлен, i новыя падвалiны ў хаце, конь някепскi - можна было жанiцца i абсямейвацца, але нагадзiлася новае няшчасце: к гэтаму часу ён ужо быў не проста Тоня Базылькевiч, а Тоня Дойла. От як адбылася гэта змена Тоневага прозвiшча на мянушку.
|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|