У чым их сила (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 1 из 6

---------------------------------------------

Колас Якуб

У чым iх сiла (на белорусском языке)



Якуб Колас

У чым iх сiла

I

Можа, гэта быў i не той верабейчык, што прасiў былiнку, каб яго пакалыхала. Але з пэўнасцю можна сказаць, што на былiнцы ён калыхаўся. Каб я ведаў вераб'iныя iмёны, то даў бы яму самае прыгожае з iх. Але пра вераб'iныя iмёны нiчога не чуваць, i ў календары яны не значацца. Дык будзем называць яго проста: Верабейка-Калыханчык.

Усё гэта адбывалася ў вёсцы. Тут былi такiя будынкi: хаты з чырвонымi комiнамi, клунi, хлевушкi, свiронкi i прыгрэбнiкi з нiзенькiмi, да самае зямлi, стрэхамi. Двары былi прасторныя i вясёлыя. Каля хат раслi кучаравыя вiшанькi; былi тут iгрушы i яблынi. З аднаго боку стаяў цёмны лес. У лесе жылi звяры i драпежныя птушкi: каршуны, совы, пугачы, ястрабы. Выходзiў часамi з лесу воўк i выглядаў, цi не ходзяць парасяты або другая жыўнасць. Наляталi таксама i каршуны, каб забраць бедную курыцу цi якую-небудзь птушку. А птаства тут было многа: былi тут вераб'i, ластавачкi, плiсачкi, галубы, качкi i iншыя.

Верабейка-Калыханчык знайшоў сабе жонку, таксама з славутай вераб'iнай фамiлii. I сталi яны ўдваiх будаваць сабе хатку. Аблюбавалi яны вельмi добрае месца, i не дзе-небудзь, а пад страхою гаспадарскага дома. Тут было i зацiшна i цёпла. Адным словам, такая прыўдалая шчылiна, што рэдка якому вераб'ю здаралася такая ўдача. Калыханчык насiў саломку, сухiя карэньчыкi пырнiку i наогул матэрыял болей цяжкi, бо ён жа быў мужчына.

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]