Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке) :: Аркуш Алесь
Страница:
14 из 22
Пасьля яго багата набегла думак - i ўсе як хмары.
Непакоiць ваяўнiчасьць, зь якой прапiхваюць сваю "гарадзкую хвалю" Глёбус i К°. Я прыхiльна да яго стаўлюся - i як да творцы, i як да чалавека. Але ўзьнiкае небясьпека... Няхай сабе працавалi ў гэтай хвалi Глёбус, Сьцяпан ды Клiмковiч. А то зьбiраецца "гайня". Моладзь - як матылькi. Бо рэкляма ў iх гучная i нават (паўтаруся) ваяўнiчая.
Я прадбачу, што хутка будзе багата гвалту наконт усяго гэтага ў крытыцы. А гэта зноў рэкляма.
Я супраць "групаўшчыны" - аднак нiчога не застаецца, як уздымаць iншую "хвалю". Гэта будзе ня цяжка - яна ўжо iснуе (Мiнкiн, Сыс, Сокалаў...) Толькi яе неяк трэба абгрунтаваць тэарэтычна - як у "г.х." Ад гэтага залежыць (магчыма, я перабольшваю) далейшае разьвiцьцё беларускай лiтаратуры.
Аднак нiякiх боек. Нават падтрымаць адна адну. Сумленнае спаборнiцтва. Час разьбярэцца..."
Гэты мой юначы, наiўны лiст, пасьля прачытаньня яго сёньняшнiмi вачыма, зьдзiвiў мяне неверагодна. Атрымлiваецца, ужо тады я думаў пра Таварыства Вольных Лiтаратараў. Дзiўна тое, што менавiта Галубовiч, атрымальнiк гэтага лiста, напiсаў у часопiсе "Крынiца", што ТВЛ паўстала з-за крыўды Аркуша, якога не прынялi ў СП.
Сьмерць "Тутэйшых" iмклiва наблiжалася. Сама форма дзейнасьцi лiтаб'яднаньня сябе вычарпала. Ну, абмеркавалi творчасьць усiх сваiх сяброў.
|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|