Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке) :: Аркуш Алесь
Страница:
12 из 22
Пачатак у 18.30. Акрамя мяне будуць экзамэнаваць Сяргея Кавалёва".
19 красавiка ў лiсьце ў галубовiчаўскае Варонiна напiсаў: "Ня мог учора прысутнiчаць на паседжаньнi "Тутэйшых". А мяне павiнны былi абмеркаваць. Падвёў хлопцаў..."
25 красавiка ў маiм дзёньнiку пазначаны як дзень чарговага паседжаньня Таварыства маладых лiтаратараў (без прыдатка "Тутэйшыя"). На iм зноў выступiў Вiнцук Вячорка са спавешчаньнем, якое мела "прыгоднiцкую" назву "Прыгоды беларускага правапiсу". Затым разглядалi творчасьць сяброў унiвэрсытэцкага лiтаб'яднаньня Галiны Ракоцы, Жанны Пахаднi, Славамiра Адамовiча i яшчэ некага.
У гэты дзень адбылося абраньне кiраўнiцтва Таварыства. Старшыня: Алесь Бяляцкi. Намесьнiкi: Вiта Казлова й Сяргей Кавалёў. Адказны за паэзiю: Анатоль Сыс. Адказны за прозу: Адам Глёбус. Адказны за дзiцячую лiтаратуру: Пятро Васючэнка. Адказны за крытыку: Сяргей Дубавец. Адказны за драматургiю: Уладзiмер Сьцяпан. Адказны за выступленьнi: Мiхась Талочка.
Упершыню ў гэтых успамiнах зьявiлася iмя Сяргея Дубаўца. Як бачым, будучага рэдактара NN, якi ў той час жыў у Гомелi, завочна абралi ў склад рады Таварыства.
16 траўня на паседжаньнi ТМЛ разглядалi мае вершы. На пачатку адбылася гутарка з Анатолем Вярцiнскiм, тагачасным рэдактарам тыднёвiка "ЛiМ". "ЛiМ" тады дэманстраваў нечуваны дэмакратызм i сьмеласьць. "Тутэйшаўцы" атаясамлялi гэта выключна са сьмеласьцю й сумленнасьцю рэдактара.
|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|