Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке)   ::   Аркуш Алесь

Страница: 15 из 22

А што далей? Далей было два варыянты: або пачаць змагацца са старэйшымi пiсьменьнiкамi за часопiсную "плошчу" i пазыцыi ў тэмпляне выдавецтва "Мастацкая лiтаратура", або заняцца палiтыкай. Па гэтым пытаньнi зноў адбыўся раскол: частка пачала ствараць "кантору" - з сакратарамi, намесьнiкамi i намесьнiкамi намесьнiкаў, другая частка, разам з чальцамi "Талакi", пайшла на мiтынгi. Любая "кантора" павiнна мець свой статут. Вось радкi з праекту "Статута Таварыства Маладых Лiтаратараў": "Таварыства ўтворана з iнiцыятывы маладых творцаў у адпаведнасьцi з пастановаю ЦК КПСС "Аб рабоце з творчай моладзьдзю" i дзейнiчае пры Саюзе пiсьменьнiкаў БССР, каардынуючы сваю дзейнасьць з адпаведнымi ворганамi СП. (...) Таварыства мае права рэкамэндаваць сваiх членаў для ўступленьня ў Саюз пiсьменьнiкаў БССР i iхнiя кнiгi для выданьня. (...) Правадзейным членам Таварыства (з правам вырашальнага голасу) можа быць любы, хто мае ня меньш за 2 лiтаратурныя публiкацыi ў рэспублiканскiм друку. (...) Прыём у члены ТМЛ праводзiцца Радай ТМЛ на падставе пiсьмовае заявы. Апроч заявы аўтар прадстаўляе Радзе публiкацыi або рукапiсы лiтаратурных твораў. Пытаньне аб прыёме ў ТМЛ вырашаецца Радай у адкрытым галасаваньнi. Члены ТМЛ атрымлiваюць членскiя бiлеты. (...) Члены ТМЛ могуць быць выключаны з Таварыства рашэньнем Рады ТМЛ. Падставай для выключэньня ёсць дзейнасьць або ўчынкi, несумяшчальныя з прынцыпамi i задачамi, сфармуляванымi ў Статуце ТМЛ. (...) У пэрыяд памiж зьездамi кiраўнiцтва Таварыствам належыць Радзе Таварыства маладых лiтаратараў". Ня ведаю, хто аўтар гэтага дакумэнта, але пра "Тутэйшых" у iм ужо нi слова.

Другая частка "Тутэйшых" занялася палiтыкай.

|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]