Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке) :: Аркуш Алесь
Страница:
13 из 22
Сам Вярцiнскi казаў, што дэмакратызацыi галоўнага воргану СП спрыяюць найперш павевы часу, маўляў, ягонай заслугi, як рэдактара, тут няшмат. Вярцiнскi прапанаваў "тутэйшаўцам" падрыхтаваць старонку ў тыднёвiку.
Памятаю, перад тым, як мяне пачалi разглядаць, Глёбус сказаў: "Ня бойся, сядай побач, калi што - абаронiм". Я сеў на вольнае крэсла поруч зь iм. Больш за ўсё мне дасталося за мiнiмалiстычные вэрлiбры, маўляў, яны не паэтычныя гэта сухая канстатацыя рэчаiснасьцi, без "мастацкай апрацоўкi". Як i абяцаў, Глёбус пачаў баранiць, ваяўнiча паглядаючы на апанэнтаў з-пад насупленага брыва. Падтрымаў i Кавалёў. Абмеркаваньне скончылася неяк вяла й пасьпешлiва.
На паседжаньнi прагучала абвестка, што сябрам ТМЛ трэба падрыхтаваць адмысловыя тэчкi з дакумэнтамi: заява, анкета i г.д. Усё як у СП.
На паседжаньнi 22 траўня я здаў сваю тэчку. Ня памятаю хто, цi не Янушкевiч, зрабiў спавешчаньне на тэму гiсторыi адраджэньня: "Наша Нiва", браты Луцкевiчы, Жылуновiч, 20-я гады, рэпрэсii, гулаг. Адкрыцьцё Курапатаў было наперадзе. У гэты дзень разглядалi апавяданьнi Андрэя Федарэнкi. Федарэнку падтрымлiваў Сыс, Глёбус скрытыкаваў хлопца ўшчэнт.
Апошнi раз я прысутнiчаў на паседжаньнi ТМЛ 29 траўня. Разглядалi апавяданьне Глёбуса, вершы Людкi Сiльновай i хоку Мiраслава Шайбака. Чамусьцi я "незалюбiў" Мiрыкавы трохрадкоўi, i сказаў, што не ўяўляю паэтычны зборнiк толькi з хоку, маўляў, гэта будзе аднастайна й сумна.
Вось тагачасныя мае развагi, выкладзеныя ў лiсьце да Галубовiча за 30.05.87: "29 траўня было апошняе паседжаньне Таварыства перад летнiмi вакацыямi.
|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|