Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке) :: Аркуш Алесь
Страница:
6 из 22
Пазьней я неаднаразова спрабаваў даведацца ў сяброў суполкi: што пiша гэты Талочка, i цi пiша ён ўвогуле? Усе ўадказ пацiскалi плячыма. Талочка быў супрацьлегласьцю Харэўскаму - балаболiў абы што, хахмiў, рагатаў i сваволiў. Прычым, завiхаўся пераважна вакол Сыса. Я быў хлопцам сур'ёзным i такiя людзi мне не пасавалi.
Бабкоў запомнiўся зь iншай нагоды: ён аказаўся тым новым сябрам "Тутэйшых", якого мусiлi, пасьля абмеркаваньня ягоных вершаў, прыняць у суполку. (Тут у мяне ўзьнiкае пытаньне: якiм чынам быў прыняты ў "Тутэйшыя" я? Мая творчасьць пры ўступленьнi калектыўна не абмяркоўвалася. Напэўна, падзейнiчала Сысаўская рэкамэндацыя). Бабкова прадстаўляў Бяляцкi. Новы сябар суполкi чытаў дзiўныя, мэдытацыйныя вершы. Сыс катэгарычна iх не ўспрымаў, называў "шызоiдамi". Бяляцкi спрачаўся й некалькi разоў тлумачыў Сысу, чаму ён лiчыць гэтыя вершы "файнымi". "Беларускай паэзii, - казаў ён, - не хапае мадэрновых, эўрапейскiх твораў". Бабкоў трымаўся сьцiпла, вiдавочна, хваляваўся; здаецца, i не спрабаваў баранiцца.
Але спачатку абмяркоўвалi назоў суполкi. Прачытаўшы некалькi значных урыўкаў з драмы Купалы (бо, каб прачытаць усю драму, бракавала часу), пачалi абмен думкамi. Для мяне гэта было ўсё ў навiну, бо я ня быў яшчэ дасьвечаным у дэталях беларускага нацпытаньня, i нават пра п'есу "Тутэйшыя" чуў упершыню. Нiякай спрэчкi, здаецца, i не было. Усе шукалi аргумэнты дзеля апраўданьня назову. Гучала некалькi вэрсiяў: "Беларусi пакуль няма, таму й беларусаў няма, ёсьць толькi тутэйшыя, а мы iх частка".
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|