Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке)   ::   Аркуш Алесь

Страница: 7 из 22

Гучала i такая вэрсiя: "Будзем называцца "тутэйшымi", каб нават сваiм назовам цьвялiць сумленьне беларусаў".

Памятаю, што на паседжаньнi я сядзеў побач з Алесем Косткам, былым "парнатаўцам", якi ў той час уваходзiў у актыў "Талакi". Наведаў паседжаньне й Генiк Лойка, аднаклясьнiк i сябар Косткi; тады ён служыў у войску ў Менску й неяк здолеў, няхай i са спазьненьнем, патрапiць на гiстарычнае паседжаньне. Ня ведаю, цi пiсалi тады што-небудзь Костка з Лойкам, бадай што не - наведвалi лiтсуполку, напэўна, як "сьвядомыя" хлопцы, так бы мовiць, дзеля ўмацаваньня нацыянальнага духу сярод "тутэйшаўцаў".

Вядома, у Жодынь я не паехаў, спазьнiўся на апошнюю электычку, начаваў у Сыса. Анатоль зноў тэатральна, уголас чытаў мае вершы. Але гэтым разам ухвалiў некалькi, сярод iх, здаецца, "Здраднiка" i "Пушча. Совы".

21 лютага адбылося першае паседжаньне "Тутэйшых" пад дахам Дома лiтаратара. З гэтага паседжаньня й пачалося тое, аб чым сказаў у сваiм iнтэрвiю Вiтаўт Чаропка ("Крынiца", No4-5, 2000): "(...) у "Тутэйшых" я быў назiральнiкам, як Глёбус сварыўся з Сысам, кожны бок ведаў, як i што пiсаць, i даводзiў сваю рацыю".

Гэта было камэдыйнае супрацьстаяньне. I зараз цяжка патлумачыць, за што памiж сабой змагалiся гэтыя два лiдэры - адносiны мiж iмi часам межавалi з мардабоем. Рэч ў тым, што нiхто зь iх не прэтэндаваў на кiраўнiцтва "Тутэйшымi", безальтэрнатыўным кiраўнiком быў Бяляцкi. Кожны з супернiкаў меў ўласныя перакананьнi й свае каманды падтрымкi, у нейкiм сэнсе, гэта было "iдэалягiчнае" супрацьстаяньне. Сыс узначальваў "патрыётаў", Глёбус "касмапалiтаў".

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]