Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке)   ::   Аркуш Алесь

Страница: 8 из 22

Прыхiльнiкi Сыса называлi гурт апанэнтаў (Клiмковiч, Шайбак, Сьцяпан, Сiўчыкаў) "глябусятнiкам". Сыс часта патасна казаў пра любоў да Радзiмы, пра змаганьне за Беларусь. Глёбус - пра прагматычныя рэчы (трэба пiсаць дэтэктывы, маляваць комiксы, ствараць мас-культуру). На паседжаньнi 21 лютага памiж Сысам i Глёбусам усчалася сварка наконт "Манiхвэста "Тутэйшых". Вядома, Сыс патрабаваў больш радыкальнага зьместу. На гэтым паседжаньнi ўпершыню ўбачыў Алега Мiнкiна (ён чытаў "тутэйшаўцам" свае вершы) i пазнаёмiўся зь Сяргеем Кавалёвым. На паседжаньнi трымаўся разам з Паўлам Дзьмiтруком, зь якiм пасябраваў на "чырвоназьменаўскiх" "Крынiцах".

Наступнае паседжаньне адбылося 14 сакавiка. У мяне захавалася запрашэньне: "у 19.00, суботай, 14 сакавiка, у Доме лiтаратара (уваход збоку) адбудзецца чарговая сустрэча лiтаратурнай суполкi ТУТЭЙШЫЯ. Першым пытаньнем - Беларуская мова - праблемы разьвiцьця. Другiм - абмеркаваньне вершаў А.Сыса i А.Глёбуса. Трэцьцiм пытаньнем - праблемы Тутэйшых. 9.III.87 г. Менск". Гэтае паседжаньне вёў Кавалёў.

Зь лекцыяй пра мову выступiў Вiнцук Вячорка. Ня цяжка здагадацца, што ён казаў пра сучасную "кастрыраваную" бел. мову, пра патрэбу вяртаньня старога правапiсу, "тарашкевiцы". Як чакалася, шмат эмоцыяў выклiкала абмеркаваньне вершаў Сыса й Глёбуса. Чальцы кожнай "каманды" ганiлi супернiка й хвалiлi свайго лiдэра. Сыс называў паэзiю Глёбуса "гудронам" - ён падзяляў вершы на "духовыя" й "недуховыя" (тут, вiдавочна, адчувалася "школа" Бембеля). Мне асабiста падабалiся вершы абодвух.

|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]