Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 112 из 117

Тыя, хто трапляе да мяне, больш сентыментальныя, чым разумныя: збiць iх з тропу - раз плюнуць. З разумнымi трошкi цяжэй, тут трэба папацець. Затое iм досыць як след растлумачыць сам метад. Яны добра запамiнаюць яго i пачынаюць думаць. Днём раней цi пазней, дзеля забавы або праз душэўную скруху яны таксама ўсё выкладваюць на стол. Але вы, здаецца, не толькi разумны, вы яшчэ i спрактыкаваны. I ўсё-такi прызнайцеся, цяпер вы адчуваеце сябе не такiм задаволеным сабою, як пяць дзён назад? Што ж, буду чакаць, калi вы напiшаце цi прыедзеце зноў. А вы прыедзеце, я ўпэўнены! I не заўважайце ўва мне нiякiх змен. Дый навошта мне мяняцца, калi я знайшоў тое шчасце, якое мне падыходзiць? Я проста пагадзiўся са сваёй двухаблiчнасцю i перастаў кiдацца ад яе ў роспач. Наадварот, я вельмi выгодна ў ёй асталяваўся i знайшоў той камфорт, якога шукаў усё жыццё. Увогуле, я не меў рацыi, калi казаў, што галоўнае - пазбегнуць прысуду. Галоўнае - мець права ўсё сабе дазваляць, няхай дзеля гэтага i трэба час ад часу публiчна i на ўвесь голас абвяшчаць пра сваю нiкчэмнасць. Дык вось - цяпер я зноў дазваляю сабе ўсё, i смех гэтым разам мяне не трывожыць. Я не змянiў свайго жыцця, я па-ранейшаму люблю сябе i карыстаюся другiмi. Але пакаянне ў грахах дазваляе мне лёгка пра iх забываць i ўсё пачынаць спачатку. I цяпер я цешуся ўдвая - па-першае, сваёю натурай, а па-другое, сваiм чароўным раскаяннем.

|< Пред. 110 111 112 113 114 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]