Падзенне (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
53 из 117
Калi я прыгадваю той перыяд свайго жыцця, калi я патрабаваў усё, нiчога не даючы наўзамен, прымушаўстолькi людзей служыць мне, нiбы засоўваў iх у лядоўню, каб заўжды мець у патрэбны час пад рукой, - ува мне ўзнiкае нейкае дзiўнае пачуццё. Далiбог, я нават не ведаю, як яго назваць. Можа быць, гэта сорам? Скажыце, дарагi суайчыннiк, цi не можа ад сораму трошкi пячы ў грудзях? Можа? Значыцца, гэта ён. Цi нейкае iншае дзiўнае пачуццё, якое таксама датычыцца гонару. Так цi iнакш, але гэтае пачуццё, здаецца, ужо не пакiдала мяне пасля таго, як з глыбiнь маёй памяцi ўсплыла яшчэ адна сумная гiсторыя. Я больш не магу адцягваць свайго расказа пра яе, нягледзячы на ўсе мае выкруты i адступленнi, хоць, спадзяюся, вы на мяне не вельмi за iх крыўдуеце.
Го, а дождж перастаў! Зрабiце ласку, правядзiце мяне дадому. Нешта я стамiўся. I што сама дзiўнае - не ад таго, што доўга гаварыў, а ад адной толькi думкi, што мне яшчэ трэба будзе вам расказаць. Хадземце. Мне не спатрэбiцца многа слоў, каб апiсаць сваё галоўнае адкрыццё. Дый наогул навошта казаць лiшняе? Няхай статуя пакажацца вам ва ўсiм сваiм непрыкрытым выглядзе, таму - далоў напышлiвыя фразы! Дык вось... Гэта здарылася цёмнай лiстападаўскай ноччу, за два цi тры гады да таго, як у спiну мне прагучаў ужо вядомы вам смех. Вяртаючыся дадому, я iшоў да Каралеўскага моста, каб перайсцi на левы бераг ракi. Была першая гадзiна ночы, церусiў дробны дождж, нават не дождж - iмжа, у якой расплывалiся абрысы рэдкiх мiнакоў. Толькi што я развiтаўся са сваёю сяброўкай, якая, напэўна, ужо спала, i мне было прыемна адчуваць лёгкую стому ў супакоеным целе.
|< Пред. 51 52 53 54 55 След. >|