Падзенне (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
55 из 117
Нi назаўтра, нi ў наступныя днi я газет не чытаў.
Лялечная вёсачка, праўда? А якая маляўнiчая - такой яшчэ пашукаць! Але я вас прывёз на гэтую выспачку не дзеля маляўнiчасцi, мiлы дружа. Тут i без мяне кожны мог бы вам паказаць i прыгожанькiя каптуркi, i драўляныя чобаты, i квяцiстыя хаткi з навошчанаю падлогай, дзе рыбакi паляць люлькi, напханыя духмяным мультанам. Я адзiн з тых рэдкiх людзей, хто сапраўды можа паказаць вам тое, што тут варта было б паглядзець.
Мы з вамi iдзём да дамбы. Трэба як мага далей адысцiся ад гэтых занадта зграбненькiх домiкаў. Ну вось, цяпер давайце прысядзем. Што скажаце? Вы не лiчыце, што гэта найлепшы з усiх нудлiвых пейзажаў? Зiрнiце, як хораша! Злева куча попелу, якую ў iх называюць дзюнай, справа - шэрая дамба, пад нагамi змярцвела-белы пясок, а перад намi - мора колеру бруднага лугу i бязмежнае неба, у якiм адбiваюцца палiнялыя воды. Нешта накшталт млявага, мяккага пекла. Спрэс адны гарызанталi, нiякiх блiскаў, нiякай iскаркi i нiводнай яркай плямкi на даляглядзе - жыццё нiбы памерла. Сусвету няма, усё сцёртае ўшчэнт - тут на свае вочы можна ўбачыць, што такое нябыт. I галоўнае - нiводнага чалавека, нi душы! Толькi вы ды я, на ўсёй апусцелай нарэшце планеце! Што вы кажаце? Неба ўсё-такi жыве? Што ж, тут вы маеце рацыю, мiлы дружа. Яно то хмурнее, то зноў праясняецца, будуе свае паветраныя лесвiцы i зачыняе брамы сваiх аблакоў. А вунь галубы. Вы не заўважалi, што неба ў Галандыi ўсё запоўнена галубамi? Але iх амаль не вiдаць - яны лётаюць надта высока.
|< Пред. 53 54 55 56 57 След. >|