Падзенне (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
54 из 117
Кроў цiха пульсавалаўва мне, як гэты асеннi дождж. На мосце я заўважыў нейкi сiлуэт, ён схiлiўся над парэнчамi i нiбыта ўзiраўся ў ваду. Падышоўшы блiжэй, я ўбачыў маладую стройную жанчыну, якая была ва ўсiм чорным. Толькi памiж цёмных валасоў i каўнерам палiто выглядвала палоска прывабнай i мокрай ад дажджу шыi. Яна ўсхвалявала мяне. Але я крыху павагаўся i прайшоў мiма. Я спусцiўся з моста, павярнуў на набярэжную i рушыў да бульвара Сэн-Мiшэль, на якiм тады жыў. Я прайшоў ужо метраў пяцьдзесят, калi раптам да мяне данёсся шум. Нават на такой адлегласцi ён здаўся мне аглушальным у начной цiшынi - гэта быў шум цела, якое абрушылася ў ваду. Амаль адразу пачуўся крык, потым яшчэ i яшчэ, яго зносiла плынню, ён аддаляўся. I раптам знiк. Апалая цiшыня ў нечакана застылым змроку здавалася мне бясконцай. Я хацеў пабегчы, але не мог варухнуцца. Я ўвесь дрыжаў, напэўна, ад холаду i неспадзяванасцi таго, што адбылося. Я казаў сабе, што трэба хутчэй нешта зрабiць, i адчуваў, як маё цела скоўвае неадольная млявасць. Ужо не памятаю, якiя ў мяне былi думкi. "Надта позна, надта далёка..." цi нешта падобнае. Але я ўсё стаяў на месцы i да чагосьцi прыслухоўваўся. Церусiў дождж. Нарэшце я паволi рушыў далей. Я нiкога не папярэдзiў пра тое, што здарылася.
Ну, вось мы i прыйшлi. Гэта мой дом, мой прытулак. Заўтра? Добра, калi вы не супраць. З задавальненнем завязу вас на выспу Маркен, паглядзiце на Зэйдэрзее. У адзiнаццаць гадзiн прыходзьце ў "Мехiка-Сiцi". Што? Тая жанчына? Не ведаю, далiбог, не ведаю.
|< Пред. 52 53 54 55 56 След. >|