Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 68 из 117



Безумоўна, часам i я рабiў выгляд, нiбы стаўлюся да жыцця сур'ёзна. Але вельмi хутка такая сур'ёзнасць таксама здавалася мне легкадумнай, i я зноў пачынаў выконваць сваю ролю, стараючыся, каб яна выходзiла як мага лепш. Я прыкiдваўся чалавекам разумным, высока маральным, дзейным, прасякнутым грамадзянскiмi абавязкамi, памяркоўным, поўным высакароднага абурэння, спагадлiвым, павучальным... На гэтым дазволю сабе спынiцца, бо спадзяюся, вы ўжо зразумелi, што я быў такi самы, як i мае галандцы, - i тут, i недзе вельмi-вельмi далёка. Я адсутнiчаў менавiта тады, калi, здавалася, засяроджваў на сабе ўсеагульную ўвагу. А сапраўды натхнёны i шчыры я быў, хiба што займаючыся спортам ды ў войску, дзе прымаў удзел у вадэвiлях, якiя мы ставiлi ў палку для свайго ж задавальнення. У абодвух выпадках iснавалi пэўныя правiлы - абсалютна несур'ёзныя, але дзеля забавы iх трэба было прытрымлiвацца. Яшчэ i цяпер поўны да берагоў стадыён падчас нядзельных матчаў i тэатр, якi я заўсёды любiў непадзельнаю страсцю, - адзiныя месцы ў свеце, дзе я адчуваю сябе бязвiнным.

Але хто можа пагадзiцца, каб такое стаўленне лiчылася правамерным, калi гаворка iдзе пра каханне, пра смерць цi пра заробкi нашых нябог-працоўных? А што ж мне было з сабою рабiць, калi каханне Iжоты я ўяўляў толькi ў раманах або на сцэне, перадсмяротная агонiя здавалася мне добра згулянаю роляй, а ўсе рэплiкi маiх збяднелых клiентаў прамаўлялiся нiбы па адным сцэнарыi? Я жыў сярод людзей, не падзяляючы iх iнтарэсаў, i таму быў проста няздольны паверыць у сур'ёзнасць сваiх абавязкаў перад iмi.

|< Пред. 66 67 68 69 70 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]