Салярыс (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 15 из 239

Яшчэ раз абвёў позiркам увесь пакой, упэўнiўся, цi добра зачынены дзверы, бо ў iх не было замка, пасля кароткага вагання падсунуў да iх дзве найцяжэйшыяскрынi. Забарыкадаваўшыся такiм чынам, я трыма заходамi вызвалiўся з маёй цяжкай, скрыпучай абалонкi. У вузкiм люстэрку на ўнутранай паверхнi шафы адлюстроўвалася частка пакоя. Краем вока я заўважыў там нейкi рух, сарваўся з месца, але зразумеў, што гэта мой уласны адбiтак. Трыкатажны касцюм пад скафандрам быў увесь прапацелы. Скiнуў яго i штурхануў шафу. Яна адсунулася, у нiшы за ёй блiшчалi сцены мiнiяцюрнай душавой. На падлозе пад душам ляжала вялiзная пляскатая скрынка. З цяжкасцю вынес яе ў пакой. Калi апускаў на падлогу, века яе адскочыла, нiбы было на пружыне, i я ўбачыў асобныя аддзяленнi, запоўненыя дзiўнымi экспанатамi: шмат скарыкатураных альбо толькi першасных нарыхтовак iнструментаў з цёмнага металу, часткова падобных на тыя, што ляжалi ў шкапчыках. Усе яны былi не для ўжытку, недапрацаваныя, скрыўленыя, аплаўленыя, быццам вынесеныя з пажару. Сама дзiўнае, што гэткiя ж сляды пашкоджання былi нават на керамзiтавых, практычна не плаўкiх ручках. Нiводная лабараторная печ не давала тэмпературы для iх плаўлення - хiба што ўнутры атамнага рэактара. З кiшэнi свайго развешанага скафандра я дастаў малы iндыкатар выпраменьвання, але яго чорная галоўка маўчала, калi я наблiзiў яе да гэтых дзiўных iнструментаў.

Я быў толькi ў плаўках i сеткаватай майцы. Скiнуў i iх, шпурнуў на падлогу, як анучы, i стаў пад душ. Адразу адчуў прыемнасць.

|< Пред. 13 14 15 16 17 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]