Салярыс (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
18 из 239
Узнiклыя пертурбацыi папераменна скарачаюць i расцягваюць арбiтупланеты, i запачаткаваннi жыцця, калi яны з'яўляюцца, знiшчае то прамянёвая гарачыня, то лядовы холад. Такiя змены адбываюцца на працягу мiльёнаў гадоў, гэта значыць, паводле астранамiчнага альбо бiялагiчнага пункту гледжання, за вельмi кароткi час (бо эвалюцыя патрабуе сотнi мiльёнаў, калi не мiльярды гадоў).
Паводле першасных падлiкаў, праз пяцьсот тысяч гадоў Салярыс мела наблiзiцца да свайго чырвонага сонца на паўпарсека, а яшчэ праз мiльён гадоў упасцi ў распаленую сонечную бездань.
Але ўжо праз некалькi гадоў вучоныя пераканалiся, што траекторыя планеты зусiм не выяўляе чаканых змен i з'яўляецца пастаяннай, такой жа пастаяннай, як траекторыi планет нашай Сонечнай сiстэмы.
Былi паўтораны, на гэты раз з максiмальнай дакладнасцю, назiраннi i разлiкi, якiя пацвердзiлi толькi тое, што было ўжо вядома: Салярыс мае непастаянную арбiту.
Да гэтай пары Салярыс была адной з соцень штогод адкрываемых планет, пра якiя ў вялiкiх стотысячных таблiцах маецца ўсяго некалькi радкоў асноўных звестак пра iх рух. Цяпер Салярыс перайшла ў ранг нябесных цел, якiя варты асаблiвай увагi.
Праз чатыры гады пасля гэтага адкрыцця планету абляцела экспедыцыя Атэншэльда, якi даследаваў Салярыс з "Лаакаона" ў суправаджэннi двух дапаможных касмiчных караблёў. Тая экспедыцыя насiла характар рэкагнасцыроўкi, iмправiзаванага доследу, тым больш што яна не магла зрабiць пасадку.
|< Пред. 16 17 18 19 20 След. >|