Салярыс (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
19 из 239
Яна толькi вывела на экватарыяльныя i палярныя арбiты значную колькасць аўтаматычных спадарожнiкаў-назiральнiкаў, галоўнай задачай якiх з'яўлялiся замеры гравiтацыйных патэнцыялаў. Акрамя таго, была даследавана паверхня планеты, якую амаль цалкам пакрываў Акiян, i толькi невялiкiя ўзгор'i ўзвышалiся над яго ўзроўнем. Iх агульная плошча не раўнялася тэрыторыi Эўропы, хоць дыяметр Салярыс быў на дваццаць адсоткаў большы, чым Зямлi. Гэтыя бязладна параскiданыя астраўкi скалiстай i пустыннай сушы тоўпiлiся галоўным чынам у паўднёвым паўшар'i. Быў вывучаны таксама састаў атмасферы, пазбаўленай кiслароду, i надзвычай пiльна замерана шчыльнасць планеты, а таксама яе асветленасць i iншыя астранамiчныя характарыстыкi. Як i чакалася, не ўдалося знайсцi нiякiх слядоў жыцця нi на сушы, нi ў Акiяне.
На працягу наступных дзесяцi гадоў Салярыс, якая ўжо знаходзiлася ў цэнтры ўвагi ўсiх абсерваторый гэтага рэгiёна, выяўляла настойлiвую тэндэнцыю да захавання сваёй, без усялякага сумнення, гравiтацыйна нетрывалай арбiты. Праз нейкi час справа запахла скандалам, калi вiну за гэтыя вынiкi назiранняў паспрабавалi звалiць (у клопаце пра навуку) то на пэўных людзей, то на вылiчальныя машыны, якiмi гэтыя людзi карысталiся.
З-за адсутнасцi сродкаў навуковая салярыстычная экспедыцыя затрымалася яшчэ на тры гады, аж да таго часу, пакуль Шанаган, скамплектаваўшы экiпаж, не атрымаў ад Iнстытута тры караблi танажу С, касмадромнага класа.
|< Пред. 17 18 19 20 21 След. >|