Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке) :: Аркуш Алесь
Страница:
10 из 22
Адносна таго паседжаньня варта працытаваць мойтагачасны лiст да Леанiда Галубовiча: "Сёньня нейкi спустошаны i разьбiты пасьля ўчорашняга паседжаньня "Тутэйшых". Чатыры гадзiны непатрэбных спрэчак, што пераходзiлi ў лаянку.
Праўда, пачатак быў цiкавым. Музычным. Перад тутэйшымi выступiў Сяргей Сокалаў. Сьпяваў свае песьнi, чытаў вершы, адказваў на пытаньнi. Было цiкава, тым больш, што я чуў яго ўпершыню.
Аднак у другiм акце пачалося! Сыс сашчапiўся з Глёбусам i Шэляговiчам. Шэляговiч супраць моўнага пункту тутэйшых - размаўляць выключна па-беларуску. Глёбус выказаў цiкавую прапанову - стварыць пры Саюзе пiсьменьнiкаў маладзёвую сэкцыю. Ён нават падрыхтаваў лiст да Гiлевiча. Зь iм не пагаджаюцца - кажуць, гэта стварэньне другога "карыта".
Потым разглядалi навэлу Сьцяпана. Iзноў Сыс усё адмаўляе. Калi з моўным пытаньнем я падтрымлiваю Анатоля, дык тут ня вытрымаў. Спробы ў прозе Глёбуса й Сьцяпана мне сымпатычныя. Магчыма, ня ўсё атрымлiваецца, але хлопцы стараюцца. Я разышоўся й прабраў Сыса за яго ўсеагульнае адмаўленьне. Якi гэта будзе сум, калi ўсе пачнуць пiсаць накшталт яго. Гэта толькi пашкодзiць натуральнаму разьвiцьцю беларускай лiтаратуры. Здаецца, мае словы падзейнiчалi. Скончылi паседжаньне бязь пены на губах".
Такiм чынам, выглядае, што я таксама падтрымлiваў iдэю стварэньня маладзёвай сэкцыi пры СП. На той час, калi нават у п'яным трызьненьнi нiхто ня мог уявiць, што раптам абрынецца СССР, i Беларусь атрымае незалежнасьць, прапанова Глёбуса, вiдавочна, была слушнай.
|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|