Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке) :: Аркуш Алесь
Страница:
11 из 22
Але ў 90-х гадох я ўжо зусiм iначай глядзеў на СП i сяброўства ў iм.
Наступнае паседжаньне "Тутэйшых" адбылося 25.04.1987 г. Вось зьмест запрашэньня: "У суботу, 25 красавiка, а палове сёмай (18.30), адбудзецца паседжаньне маладых лiтаратараў у Доме лiтаратара (уваход збоку). Пытаньнi: 1. Мова i лiтаратура (тэндэнцыi разьвiцьця); 2. Разгляд творчасьцi сяброў лiтаб'яданьня "Узьлёт" (унiвэрсытэт). Шчыра запрашаем".
Адносна гэтага паседжаньня ў маiм дзёньнiку няма анiякiх запiсаў, напэўна, я на iм ня быў. Таму адразу пераходзiм да паседжаньня 4 красавiка. Запрашэньня ў мяне не захавалася, затое ёсьць запiсы ў дзёньнiку. На паседжаньнi разглядалi апавяданьнi Мiхася Талочкi й Максiма Клiмковiча. Сьвежыя ўражаньнi ад таго паседжаньня я выклаў у лiсьце да Галубовiча за 6.04.87: "Нарэшце, усталявалася працоўная атмасфэра, бяз кпiнаў i абразаў. Спачатку разгледзелi апавяданьнi М.Талочкi й М.Клiмковiча. Абмеркавалi. Абодва працуюць у нетрадыцыйным рэчышчы. Клiмковiч у плынi Глёбуса. Талочку цяжка вызначыць Гарэцкi з дабаўкай сучасных рэалiй.
Затым Глёбус паведамiў, як сунуцца справы з маладзёвым саюзам. Са старэйшых пiсьменьнiкаў лiст да Гiлевiча падпiсалi Янiшчыц i яшчэ 2-3 чалавекi. Астатнiя адмаўляюцца. Затое лiтаратары апошнiх прызываў падпiсваюць з ахвотай: Пiсьмянкоў, Канапелька, Ягоўдзiк, Ламан i шмат iншых. Глёбус пераканаў падпiсаць лiст усiх тутэйшых. Мы пачалi зьбiраць матар'ял для альманаху. На наступным паседжаньнi, 18 красавiка, будуць абмяркоўваць мае вершы для згаданага выданьня. Калi жадаеш, можаш выбрацца паслухаць.
|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|